З любоўю да справы жыцця

Без адказнасці і працалюбства, суладдзя душы і веры цяжка дабіцца нечага добрага ў сваёй справе, узняцца на новую прыступку. І без любові да яе, пераканана метадыст Жыткавіцкага раённага метадычнага цэнтра Ніна Сямёнаўна Шагун.


32 гады аддадзена Нінай Сямёнаўнай працы ў сістэме культуры. Яна стаяла ля вытокаў знакавага для Жыткавічаў народнага ансамбля народнай песні “Жытніца” — і ўсё жыццё выступае са сваімі калегамі на розных сцэнічных пляцоўках роднага кутка і Беларусі. Як метадыст курыруе пытанні арганізацыі культурна-масавай работы ва ўсім раёне, і асабіста прыклала нямала намаганняў, каб многія самадзейныя калектывы, асабліва жыткавіцкай часткі раёна, змаглі значна вырасці ў дасканаласці выканання фальклорных песень і атрымаць званне “народнага”. Як пра вельмі адказнага і самаадданага працаўніка гавораць сёння кіраўнікі аддзела культуры і калегі. А яшчэ ж Ніна Сямёнаўна кіруе і народным клубам “Святліца” Жыткавіцкага гарадскога цэнтра культуры. І тут яна працуе творча, з любоўю да аднойчы абранай справы.


У. МІКАЛАЕЎ, В. КІЖНЁЎ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.