Забяспечылі тэмпы росту

Паспяхова справіўся з вытворчай праграмай 9 месяцаў 2010 года калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод”. Пры плане 73,4 тысячы тон брыкетаў фактычна было выпушчана іх 77,8 тысячы — 105,9 працэнта. А да адпаведнага перыяду 2009 года тэмпы росту склалі 104,5 працэнта.


Яшчэ ў верасні было дадаткова здабыта 3 тысячы тон фрэзернага торфу для патрэб сельскай гаспадаркі — нарыхтоўкі торфакампостаў. У цэлым жа за сезон гэтай каштоўнай сыравіны замест планавых 184 тысячы тон было нарыхтавана 200 тысяч тон — 108,7 працэнта.За студзень-верасень бягучага года таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах пры заданні на 9 мільярдаў 043 мільёны на самой справе было выпушчана на 9 мільярдаў 841 мільён рублёў, што склала 108,8 працэнта да намечанага, а тэмпы росту да мінулага года — 104,6 працэнта. На 139,8 працэнта да планавага забяспечаны выраб тавараў народнага спажывання, а тэмпы росту тут склалі 109,8 працэнта. Станоўча паказчык дасягнуты і па энергазберажэнні.


За 9 месяцаў бягучага года адкрытае акцыянернае таварыства “Жыткавіцкі брыкетны завод” рэалізавала на экспарт 25,6 тысячы тон торфабрыкетаў, выручыўшы тым самым 1274,5 тысячы долараў ЗША замест планавых 1257,3 тысячы долараў. Апошнія пастаўкі былі рэалізаваны ў Польшчу, але, як сведчаць нядаўнія паспяховыя перамовы, у хуткім часе будзе

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.