Алімпіяды вызначаюць мацнейшых

Лепшыя вучні раёна экзаменуюць свае веды ў раённых прадметных алімпіядах. Яны будуць доўжыцца чатыры суботы запар, пачынаючы з 13 лістапада. У адрозненне ад мінулых гадоў, калі здольныя вучні былі вымушаны выбіраць для ўдзелу ў алімпіядзе ўсяго адзін прадмет, сёлета можна спаборнічаць адразу па некалькіх дысцыплінах. У сувязі з гэтым і павялічана працягласць алімпіяд.


Першыя два дні – 13 і 20- лістапада інтэлектуалаў раёна будзе прымаць Жыткавіцкая сярэдняя школа №1, наступныя дзве суботы – САШ №2 райцэнтра. Алімпіяды выявяць мацнейшых рабят па 15 вучэбных прадметах, яны будуць адстойваць гонар Жыткаўшчыны на трэцім абласным (пасля школьнага і раённага) этапе рэспубліканскіх алімпіяд, якія пройдуць з 10 студзеня па 4 лютага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.