Бліжэй да музыкі

Вясковым дзецям, якія хочуць займацца музыкай, цяпер не трэба хадзіць да яе выкладчыкаў за некалькі кіламетраў.


Музычныя школы ў агульнаадукацыйных установах сёлета адкрылі 6 сваіх класаў. Юных баяністаў і піяністаў набрала ў Дуброве Чырвоненская музычная школа. Па гэтых жа спецыяльнасцях навучаюцца рычоўскія і азяранскія школьнікі, класы для якіх адкрыла Тураўская школа мастацтваў. Пробны набор па фартэпіяна ў Кольна правяла Жыткавіцкая школа мастацтваў імя У. Будніка. Такім чынам бліжэй да музыкі сталі 53 вучні. Наблізіць гэтыя паслугі да вясковай дзятвы стала магчыма дзякуючы прыходу цэлай кагорты маладых спецыялістаў.


Парадавалі школы мастацтваў і гарадскіх дзяцей. У Тураве і Жыткавічах для іх адкрыліся класы акадэмічнага вакалу, у якія былі залічаны 5 і 6 самых таленавітых спевакоў адпаведна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.