Бульбяны экспарт

Больш чым у два разы павялічыла сёлета аб’ём рэалізацыі бульбы на экспарт раённае спажывецкае таварыства.


У расійскія рэгіёны гэтай восенню ўжо адгружана 190 тон “другога хлеба”, у той час як за ўвесь мінулы год было рэалізавана ўсяго два вагоны бульбы ў Дагестан. Паралельна з пастаўкаю крухмалістых клубняў за мяжу раённае спажывецкае таварыства працягвае іх закупку ў насельніцтва.


130 тон бульбы закладзена на міжсезонны перыяд для гандлю і забеспячэння прадпрыемстваў грамадскага харчавання. У дастатковай колькасці назапашана і другая агародніна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.