Час збірацца на вайсковую службу

Аб правядзенні прызыву грамадзян на тэрміновую службу ў кастрычніку-снежні 2010 года і студзені 2011 года прыняў рашэнне Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт. Згодна адпаведнаму рашэнню, на тэрміновую ваенную службу ва Ўзброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, органы пагранічнай службы, войскі Міністэрства ўнутраных спраў і іншыя вайсковыя фарміраванні будуць прызваны грамадзяне, якія знаходзяцца на воінскім уліку, прызыўнікі і тыя асобы, якім на момант прызыву спаўняецца 18 гадоў і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву.


Адпаведным рашэннем створана раённая прызыўная камісія, якая распачала сваю працу. Як паведаміў “НП” ваенны камісар М. Акунец, грамадзянам, якія не атрымалі выклік для праходжання мерапрыемстваў па прызыву, неабходна з 12 лістапада па 12 снежня самім прыбыць у раённы ваенны камісарыят. Пры сабе мець пашпарт, пасведчанне прызыўніка, а таксама характарыстыку з месца працы альбо вучобы.


Д. ІВАНОЎ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.