ДЫСТАНЦЫЙНАЕ ВІДЭАВОКА

Новыя сучасныя тэхналогіі ўкараняюць раённыя энергетыкі. За работаю ўсіх 11 падстанцый ім дапамагае сачыць тэлемеханіка і відэакамеры. Сістэма дазваляе дыстанцыйна кантраляваць работу абсталявання, без удзелу персанала ажыццяўляць аператыўныя пераключэнні, акрамя таго, папярэджваць несанкцыянаванае пранікненне на тэрыторыю падстанцыі з мэтай порчы ці крадзяжу абсталявання.


У тэставым рэжыме тэлемеханіка працуе амаль год і сябе апраўдвае. З яе дапамогаю энергетыкі ўжо ўзнаўлялі з цэнтральнага пульта энергазабеспячэнне Верасніцы і бліжэйшых вёсак. А дзякуючы сістэме відэаназірання з датчыкамі руху былі зафіксаваны выпадкі наведвання адной з падстанцый староннімі асобамі, на што энергетыкі аператыўна адрэагавалі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.