ГАВАРЫЦЬ ЧЫСТА і прыгожа

У дашкольных установах райцэнтра павялічваецца колькасць спецыяльных груп для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. За апошнія тры гады іх пабольшала ўдвая.


Цяпер у дзіцячых садках г. Жыткавічы функцыянуе 8 такіх груп. Іх наведваюць 110 дзяцей, што маюць розныя дэфекты ў вымаўленні гукаў. Па спецыяльнай праграме з такімі рабятамі займаюцца спецыялісты-лагапеды і дасягаюць у карэкцыйнай рабоце добрых вынікаў. Патрэбу ў такіх групах маюць і вясковыя дашкольныя ўстановы. Іхняе адкрыццё пакуль стрымлівае пэўны дэфіцыт педагогаў-лагапедаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.