І пагандлявалі,і павесялілі

Даволі значным было прадстаўніцтва жыткаўчан на кірмашы, які адбыўся напрыканцы кастрычніка ў абласным цэнтры.


Гамяльчанам нашы вытворцы прапанавалі шырокі асартымент сельгаспрадукцыі, што вырошчваецца і вырабляецца ў раёне. Гэта — бульба, агародніна свежая і кансерваваная, мяса, рыба і іншае. Уся прадукцыя была дастаўлена на дзесяці аўтамашынах у Гомель з ААТ “Тураў”, сялянскай гаспадаркі М.Р.Шруба, КСУПа “Марохараўскі”, агратэхсервіса, рыбгасаў “Белае” і “Чырвоная Зорка”.


Заваблівалі жыткаўчанне кліентаў не толькі якаснай прадукцыяй, але і тым, што непасрэдна на кірмашы гатавалі рыбную юшку і шашлыкі, якімі гасцінна частавалі мясцовых жыхароў, а яшчэ добрай песняй. З апошняй задачай паспяхова справіліся ансамблі гарадскога цэнтра культуры “Жытніца” і “Лепшы дзень”. Усе старанні нашых землякоў на кірмашы атрымалі самыя лепшыя водгукі і ад гамяльчан, і ад арганізатараў мерапрыемства. Заслуга ў тым не толькі непасрэдных удзельнікаў з нашага раёна ў восеньскім кірмашы, але і дзякуючы вялікай падрыхтоўчай рабоце, што правялі У.Цімашчэня, галоўны спецыяліст па кадрах райсельгасхарчу, і Т.Яўлаш, дырэктар гарадскога цэнтра культуры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.