Народнае веча

Крыху больш двух тыдняў засталося да значнай у жыцці нашай дзяржавы падзеі — чацвёртага Усебеларускага народнага сходу. З якімі думкамі едуць туды дэлегаты ад нашага раёна, мы пацікавіліся ў аднаго з дванаццаці прадстаўнікоў Жыткаўшчыны.


Валянціна Анатольеўна КАЦУБІНСКАЯ, урач-лабарант серадыягностыкі інфекцыйных захворванняў установы аховы здароўя “Жыткавіцкая цэнтральная раённая бальніца”:


— Лічу, што кіраўніцтва нашай краіны прыняло правільнае рашэнне, раючыся з народам аб зробленым і намечаным на перспектыву на чарговых Усебеларускіх народных сходах – своеасаблівых сучасных веча. Тым больш што яны супадаюць з пяцігодкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі.


Як вядома, першы такі сход у 1996 годзе сваімі галоўнымі крытэрыямі акрэсліў экспарт, жыллё і харчаванне. Як паказаў час, гэтыя накірункі садзейнічалі магутнаму руху краіны да стабільнасці ў эканоміцы, сацыяльнай сферы. На новы, якасны ўзровень у Беларусі вывела другое веча адукацыю і ахову здароўя. Чарговыя шляхі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны вызначыў трэці Усебеларускі сход. Яго вынікі будуць падведзены на форуме 6-7 снежня, дзе, спадзяюся, адбудзецца вялікая шчырая размова ўлады з народам.


У галіне аховы здароўя я працую 27 гадоў і добра бачу, як з кожным годам у нашай краіне ўзмацняецца клопат да здароўя людзей, да малаабароненых груп насельніцтва, да малых і старых. І тым не менш яшчэ адчуваецца розніца ў дастатку, у матэрыяльна-тэхнічнай базе, скажам, раённай і абласной бальніц. Хацелася, каб сельскія і раённыя ўстановы аховы здароўя былі па-навейшаму абсталяваныя, па лабараторнай дыягностыкі наблізіліся да абласных. І я ўпэўнена, што пытанні ўмацавання і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы аховы здароўя рэспублікі знойдуць сваё месца ў планах новай пяцігодкі.


Веру, што намечанае на маючы адбыцца 6-7 снежня ў Мінску чацвёрты Усебеларускі народны сход зробіць жыццё ў нашай краіне багацейшым як матэрыяльна, так і духоўна, надасць новы імпульс у развіцці ўсіх галін, у тым ліку і ў нашай.


Запісаў С. ВЕЧАРОВЫ.

Народнае веча

Чуть более двух недель осталось до значимого в жизни нашего государства события — четвертого Всебелорусского народного собрания. С какими чаяньями едут делегаты от нашего района мы поинтересовались у одного из двенадцати представителей Житковщины.


Слово — Светлане ГВОЗДЮКЕВИЧ, руководителю кружковой работы государственного учреждения образования «Туровский Дом детского творчества»:


— В этом году мне выпала честь представлять систему образования нашего региона на таком событийном мероприятии в жизни нашей республики. Именно сейчас все вместе представители различных отраслей народного хозяйства примут решение о дальнейшем развитии государства, после подведения итогов прошедших лет.


Не секрет, что каждый из нас хочет жить в процветающем государстве, с развитой экономикой, социальными гарантиями. Именно планы на будущее волнуют в первую очередь. Наша страна имеет огромный потенциал в своем развитии, поэтому мне кажется, что Глава государства донесет всем нам, к чему еще нужно стремиться, чтобы приукрасить республику.


И, конечно же, хочется услышать, что будет намечено на ближайшие годы в развитии именно сферы образования. Ведь это и есть возможность каждому представителю осознать свою причастность к делам государства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.