Ордэн Пашаны – ЯКУБОЎСКАМУ!

Паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2010 года №562 “Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь” узнагароджаны ордэнам Пашаны Якубоўскі Мікалай Іванавіч — аператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства “Тураўшчына”.


Такой значнай узнагароды вясковец удастоены за шматгадовую плённую працу, заслугі ў развіцці аграпрамысловага комплексу. Віншуем Мікалая Іванавіча з высокім прызнаннем ягонага ўкладу ў развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці.


У. МІКАЛАЕЎ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.