Прафсаюз не ў баку

Актыўную пазіцыю займае раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў аграпрамысловага комплексу падчас бягучай выбарчай кампаніі Прэзідэнта краіны.


Прафсаюзам АПК раёна вылучаны 36 кандыдатур на членства ва ўчастковых выбарчых камісіях. Як расказаў старшыня райкама Віктар Дашкевіч, склад вылучэнцаў даволі стракаты: гэта і спецыялісты, і радавыя работнікі з усіх арганізацый і прадпрыемстваў, што ўваходзяць у склад галіновай прафсаюзнай арганізацыі. Таксама з яе радоў плануецца вылучэнне з ліку лепшых працаўнікоў і назіральнікаў за будучымі выбарамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.