Сталі пераможцамі

Сем работнікаў аграпрамысловага комплексу Жыткаўшчыны сёлета сталі пераможцамі абласнога працоўнага саперніцтва на ўборцы збажыны і нарыхтоўцы травяністых кармоў.


На абласным свяце “Дажынкі”, што адбудзецца ў Мазыры, за плённую працу заслужаныя ўзнагароды атрымаюць камбайнеры адкрытага акцыянернага таварыства “Тураўшчына” Мікалай Лебядзінскі і Віктар Вянгура, галоўны аграном гэтай гаспадаркі Мікалай П’яўка, механізатар КСУПа “Марохараўскі” Аляксандр Юхневіч, механізатары адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі райагратэхсервіс” Сяргей Федаровіч і Вячаслаў Бандзюк, а таксама кіраўнік сялянскай гаспадаркі М.Р.Шруба Міхаіл Шруб.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.