Ствараюцца новыя працоўныя месцы

Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы на прадпрыемствах раёна ствараюцца новыя працоўныя месцы. Сёлета бюджэтную пазыку ў памеры 70 мільёнаў рублёў атрымала прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Садэна”, якое займаецца дрэваапрацоўкай і гандлёвай дзейнасцю.


На выдзеленыя грошы закуплены стужачны станок, трактар, стэлажы для гандлёвага павільёна і лесаматэрыял. Гэта дазволіла даць работу пецярым чалавекам з ліку беспрацоўных.


Скарысталася бюджэтнай пазыкай і ААТ “Жыткавічлес”. Яе памер склаў 170 мільёнаў рублёў. Сродкі пайшлі на набыццё тралёвачнага трактара, бензапіл, сякераў, лесу на кораню для арганізацыі 10 працоўных месцаў па спецыяльнасцях: трактарыст, вальшчык лесу, лесаруб, абрубшчык сучкоў.


Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, прадстаўляецца бюджэтная пазыка на тэрмін да трох гадоў без уплаты працэнтаў за яе карыстанне. На арганізацыю аднаго працоўнага месца наймальнікам можа быць выдзелена да 17 мільёнаў рублёў для тэхнічнай мадэрнізацыі, набыцця неабходнай сыравіны і абсталявання айчыннай вытворчасці. У службу занятасці паступілі ўжо заяўкі ад наймальнікаў на выдзяленне бюджэтнай пазыкі ў наступным годзе.


С. ШАКАЛЯН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.