У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ — АКТУАЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

Апаратную нараду правёў у панядзелак, 29 снежня, старшыня райвыканкама Мікалай Какора. Разгледжаны актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна.


Напачатку нарады М. Какора выказаў цёплыя словы падзякі за працу намесніку начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Г.М. Чорнай і з нагоды юбілею ўручыў ёй ганаровую грамату райвыканкама, якой яна ўзнагароджана за шматгадовую працу ў аграпрамысловым комплексе раёна.


Асаблівая ўвага звернута на камунальныя пытанні. Найперш, у сувязі з паніжэннем тэмпературы паветра, якасці падачы цеплаэнергіі спажыўцам. Згодна інфармацыі дырэктара КУП “Жыткавіцкі камунальнік” А. Савосценкі, прадпрыемства забяспечвае стабільную працу ўсіх цепланосьбітаў, дастаткова назапашана паліва і неабходных матэрыялаў, каб весці паўсядзённую працу. Кіраўнік раёна звярнуў увагу на недапушчальнасць праблемных сітуацый у камунальнай сферы.


М. Какора праінфармаваў выканкам аб прайшоўшым напярэдадні пасяджэнні аблвыканкама.


Разгледжаны актуальныя пытанні ў сацыяльнай сферы, у тым ліку ў адукацыі, культуры, ход выканання Дэкрэта №18 аб абавязаных асобах, арганізацыі падпісной кампаніі на першае паўгоддзе 2011 года. Аб функцыянаванні ўсіх галін эканомікі праінфармавалі намеснікі старшыні райвыканкама А. Наўныка, В. Рагалевіч, У. Быстрэнка, С. Таболіч.


Разгледжаны і іншыя актуальныя пытанні, у тым ліку ход выканання дзяржаўнай праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся, прагнозных паказчыкаў.

У цэнтры ўвагі — актуальныя пытанні

Аппаратную нараду правёў старшыня райвыканкама Мікалай Какора ў панядзелак, 15 лістапада. Разгледжаны актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна.


Напачатку нарады кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу на недастатковую арганізацыю працы па разгляду зваротаў грамадзян. Крытыка гучала ў адрас аддзелаў па зваротах грамадзян, камунальнай службы раёна. М. Какора запатрабаваў ад адказных спецыялістаў і служб раёна больш дэталёвага разгляду кожнага звароту і прыняцця па яму рашэння ў адпаведнасці з заканадаўствам.


Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А. Наўныка праінфармаваў аб ходзе вывазкі арганікі, вядзенню ворыўных работ у аграпрамысловым комплексе раёна, прымаемых мерах па павелічэнню ўзроўню атрымання малочнай прадукцыі. Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах у бліжэйшыя дні пройдуць урачыстыя сходы, прысвечаныя Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і харчавання, на якіх будуць адзначаны лепшыя працаўнікі АПК, мастацкія калектывы культуры раёна пакажуць хлебаробам новыя канцэртныя праграмы.


Намеснік старшыні райвыканкама У. Быстрэнка праінфармаваў аб ходзе вядзення будаўніцтва жылля, рамонтных работ у аграгарадках, узвядзенні сацыяльна-значных аб’ектаў.


Старшыня райвыканкама запатрабаваў больш дзейснай працы кіраўніцтва КУП “Жыткавіцкі камунальнік” у плане асвятлення горада, добраўпарадкавання тэрыторый пасля правядзення земляных работ, па навядзенню належнага парадку і барацьбы з бадзяжнымі жывёламі.


Намеснік старшыні райвыканкама В. Рагалевіч праінфармаваў аб выкананні заданняў па росту заработнай платы, палажэнняў Дэкрэта №18 аб абавязаных асобах, а таксама іншых пытанняў сацыяльнай праблематыкі. Размова ішла і аб выкананні платных паслуг, асабліва фізкультурна-аздараўленчага накірунку, адкрыцці новых трэнажорных залаў у аграгарадках. Кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу на шырокай прапагандзе здаровага ладу жыцця, сур’ёзны падыход да гэтай дзейнасці павінен быць з боку прафсаюзаў і іншых грамадскіх арганізацый.


Падведзены вынікі прайшоўшых на мінулым тыдні агітцягнікоў: кіраўніком раёна дадзены адпаведныя даручэнні службам раёна па рэагаванні на звароты грамадзян. Разгледжаны на апаратнай нарадзе і іншыя актуальныя пытанні. У іх ліку — выкананне дзяржаўнай праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся, прагнозных паказчыкаў у розных галінах эканомікі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.