Жыллё для медыкаў

Каб трывала замацаваць на Жыткаўшчыне медыкаў, раённыя ўлады прымаюць захады па выдзяленню ім службовых кватэр.


Такім чынам жыллёвую праблему ў райцэнтры вырашылі тры спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, якія працуюць у райбальніцы і паліклініцы. Зараз прымаецца рашэнне аб выдзяленні службовых кватэр яшчэ для 5 урачоў. Доктару Хваенскай амбулаторыі і фельчару Азяранскага ФАПа новыя дамы ў Азяранах прадставіла ААТ “Тураўшчына”. Пакінуць свайго медыка на доўгі тэрмін стараюцца і ў Дзякавічах. Мясцовая гаспадарка для ўрача сваёй амбулаторыі таксама не пашкадавала катэджа. У дзяржаўнай кватэры жыве і загадчык Чырвоненскай урачэбнай амбулаторыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.