Заданне па закупу

Пяцьсот восемдзесят пяць тон малака запланавана закупіць сёлета ў прыватных гаспадарках вяскоўцаў на тэрыторыі Марохараўскага сельсавета.


Як паказваюць разлікі, справяцца з ім у Савеце паспяхова. Ужо закуплена ў прыватных гаспадароў 566 тон малака з пачатку года. На цяперашні час штодзённа два прадпрымальнікі-малаказборшчыкі ў вёсках сельсавета збіраюць 1800 кілаграмаў малака. Паспяховай закупачнай дзейнасці лішкаў гэтай прадукцыі спрыяе і тое, што мясцовыя гаспадаркі аказваюць усебаковую дапамогу гаспадарам кароў у назапашванні корму, а таксама кантроль з боку прадстаўнікоў сельсавета. Ужо зараз кіраўніцтва сельскай улады прапрацоўвае пытанне аб тым, якім чынам па канцу года заахвоціць лепшых малаказдатчыкаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.