Запросіць культурны ачаг

У вёсцы Марохарава распачалося абнаўленне ўстановы культуры.


Пасля пажару, ад якога моцна пацярпеў клуб у гэтым населеным пункце, некалькі гадоў для мясцовых жыхароў, дзе арганізавана правесці свой вольны час з’яўлялася вельмі вострым пытаннем. Нарэшце праблема пачала вырашацца. Для будучага клуба памяшканне выдзеліла кіраўніцтва КСУПа “Марохараўскі”, аддзел культуры райвыканкама ўзяўся за яго рамонт. У будынку ўстаўляюць вокны, дзверы, завезена і чакае мантажу абсталяванне для ацяплення. Неўзабаве распачнуцца і ўнутраныя работы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.