Чаму трэба ісці на выбары?

Алена МАМАЙКА, медработнік:


— Удзел у выбарах — гэта не толькі права кожнага грамадзяніна, але і яго абавязак. Мы прыходзім на выбарчы ўчастак з адной мэтай, каб вырашыць будучы лёс нашай краіны, па якім шляху ёй развівацца.


Інга КЛІМЯНКОВА, бухгалтар:


— Галасаванне — гэта барометр меркавання грамадзян краіны. Менавіта для гэтага і існуюць выбары, каб народ адкрыта выказаўся, якой ён хоча бачыць сваю краіну.


Яўген ДАВІДОВІЧ, токар:


— Мець права выбару гэта заўсёды важна. І гэтым правам кожны чалавек, грамадзянін краіны абавязкова павінен скарыстацца. Такая магчымасць у нас будзе 19 снежня, калі прыйдзем на выбарчыя ўчасткі, каб аддаць свой голас за будучага прэзідэнта.


Марына ПЯШЭВІЧ, тэхнік-метэаролаг:


— На выбарчы ўчастак я прыйду 19 снежня абавязкова. І гэта павінен зрабіць кожны законапаслухмяны грамадзянін, якому неабыякавы лёс сваёй краіны.


Віктар ДРАГУН, слесар па тэхабсталяванні:


— На выбары патрэбна ісці ўсім, хто мае права голасу. Сваімі галасамі людзі робяць выбар, каму даверыць адстойваць інтарэсы народа, ажыццяўляць яго памкненні і мары. Гэта вельмі важна, бо будзем выбіраць будучага кіраўніка краіны.


Ігар МІЦЮРЫЧ, старшыня Тураўскага гарадскога Савета дэпутатаў:


— Кожная выбарчая кампанія з’яўляецца значнай падзеяй у палітычным жыцці любой краіны. І ад таго, наколькі актыўнае насельніцтва падчас яе, у многім сведчыць аб свядомасці грамадзян, іх адказнасці за будучыню сваёй Радзімы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.