ДАЯРКІ І МЕХАНІЗАТАРЫ СЕЛІ ЗА ПАРТЫ

У сёлетнім раскладзе вучэбна-курсавога камбіната райсельгасхарчу з’явіліся новыя дысцыплны.


Па накіраванні будаўнічых арганізацый нашага і суседніх раёнаў тут пачалі рыхтаваць стропальшчыкаў, спецыялістаў для работ на вышыні, кіроўцаў кранаў з падлогі. Традыцыйна сваю кваліфікацыю ў гэтай установе павышаюць работнікі масавых прафесій мясцовых гаспадарак. Механізатараў рыхтуюць як выкладчыкі курсавага камбіната, так і спецыялісты вытворчага аб’яднання “Гомсельмаш”. Заняткі з жывёлаводамі арганізуюцца непасрэдна ў гаспадарках, на працоўных месцах. Камбінат ажыццяўляе таксама навучанне па такіх прафесіях як трактарысты розных катэгорый, электрагазазваршчыкі і аператары кацельняў.


За год яго пасведчанні атрымліваюць да 1400 чалавек. Каб быць у курсе тэхнічных навінак і сучасных падыходаў, свае веды праз тры гады ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце абнаўляюць і выкладчыкі камбіната. Умацоўваецца і вучэбна-матэрыяльная база ўстановы.


Навіны падрыхтавалі: С. СЯРГЕЕВА, С. ШАКАЛЯН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.