КАНСТРУКТЫЎНЫ ДЫЯЛОГ

Сустрэча з працаўнікамі адасобленага структурнага падраздзялення “Тураўскі каапгандаль” Жыткавіцкага спажывецкага таварыства адбылася ў членаў інфармацыйнай групы райвыканкама, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Рамановіч. Мерапрыемства прайшло ў пазітыўнай атмасферы. Гэтаму садзейнічаў тон, які напачатку задала Ніна Мікалаеўна.


Сустрэчу адкрыла Наталля Макарэвіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва. Яна пазнаёміла прысутных з тымі дасягненнямі, што наша краіна і раён дасягнулі за пяцігодку і апошні год.


З цікавасцю выслухалі работнікі гандлёвага падраздзялення і Ніну Рамановіч, якая падзялілася сваімі ўражаннямі аб чацвёртым Усебеларускім народным сходзе, на якім была дэлегатам. А далей члены інфармацыйнай групы адказалі на пытанні працаўнікоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.