КУПІЛІ ДАЎГАБУД

Яшчэ на адзін даўгабуд стане меней у Жыткавічах. Лазнева-пральны камбінат, што ў мікрараёне Азёрны, прададзены на аўкцыёне за сімвалічны кошт – адну базавую велічыню ці 35 тысяч беларускіх рублёў. Новы гаспадар, мясцовы прадпрымальнік, плануе стварыць тут гандлёвы бізнэс-цэнтр. Вяртанне ў абарот будынка дазволіць стварыць новыя працоўныя месцы.


Як паведамілі ў райвыканкаме, з паніжэннем першапачатковага кошту да адной базавай велічыні праз таргі было рэалізавана 7 невыкарыстоўваемых аб’ектаў. Між тым, вырашэнне лёсу чакаюць яшчэ 117 будынкаў, якія не ўпрыгожваюць населеныя пункты раёна, а маглі б прыносіць карысць. Частку з іх запланавана знесці, некаторыя прадаць, іншыя здаць у арэнду для арганізацыі вытворчасці.


За 10 месяцаў года ў гаспадарчы абарот вернута 62 аб’екты.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.