Клопат пра здароўе

Даволі насычанай была праграма чарговага этапу дваццаць трэцяй спартакіяды школьнікаў, які прайшоў на мінулым тыдні на базе гарадскіх школ раёна.


186 рабят у складзе 26 каманд з усіх навучальных устаноў раёна на гэты раз спаборнічалі ў мнагабор’і “Здароўе”. Юныя спартсмены сапернічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, скачках у даўжыню з месца, падцягванні на перакладзіне, згінанні і разгінанні рук ва ўпоры лежачы, а таксама ў лыжных гонках на дыстанцыі адзін і два кіламетры. Напал эмоцый у кожным відзе спорту быў даволі вялікім, але мацнейшымі ў сваіх групах сталі каманды з САШ №2 райцэнтра, Бялёўскага вучэбна-педагагічнага комплексу, і Малешаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу.. Прызавыя месцы ва ўпартай барацьбе заваявалі каманды з САШ №3 райцэнтра, гарадской гімназіі, Дуброўскай САШ, Азяранскага вучэбна-педагагічнага комплексу, Браніслаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу і Старажавецкай базавай агульнаадукацыйнай школы. Усе пераможцы і прызёры спаборніцтваў атрымалі ганаровыя дыпломы і прызы ад арганізатараў мерапрыемства: аддзелаў адукацыі, па справах моладзі, фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, раённай арганізацыі ДОСААФ, райкама БРСМ. Правядзенне спаборніцтваў сярод дзяцей – гэта найперш клопат пра іх здароўе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.