“Мы — за здаровы лад жыцця”

Весела і з вялікай карысцю прайшоу тыдзень пачатковых класау у ДУА «Азяранскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа. Ён прайшоў пад дэвізам: «Мы за здаровы лад жыцця».


Добрым пачаткам тыдня стала лінейка «Рэжым дня — аснова здаровага ладу жыцця». У гэты ж дзень у кожным класе былі праведзены класныя гадзіны «Што значыць весці здаровы лад жыцця», на якіх вучні даведаліся шмат новага, а вынікам работы сталі плакаты «Мой рэжым дня».


Кожную раніцу з вучнямі праводзілася ранішняя гімнастыка, а на вялікім перапынку кожны дзень дзеці з задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні на свежым паветры.


Аўторак прайшоў пад тэмай: «Быць здаровым — значыць рацыянальна харчавацца». У гэты дзень былі праведзены рэйды «Фрукты і гародніна — крыніца вітамінаў» у 2 класе (настаўнік Г.А. Капран), «Аб лекавых раслінах нашай мясцовасці» ў 3 класе (настаўнік Т.С. Кірэйчук). Вялікае задавальненне вучням 1-4 класаў прынясло наведванне фіта-бара «Лекавыя напоі з азяранскіх зёлак», дзе кожны мог паспытаць лекавую гарбату з кветак ліпы, рамонкаў, ягад шыпшыны.


Трэці дзень — серада — называўся «Дзень сяброў Майдадыра і доктара Айбаліта». У гэты дзень у школу прыходзіў сапраўдны доктар — урач-тэрапеўт Хваенскай участковай бальніцы Павел Купрыяновіч, які правёў з вучнямі гутарку аб прафілактыцы інфекцыйных захворванняў. 3 вучнямі 4 класа быў праведзены інфармацыйны рэйд «Чысціня — залог здароўя» (настаўнік М.У. Саскевіч).


А якое ж здароўе без заняткаў фізкультурай і спортам? Менавіта, зыходзячы з гэтага, чацвер стаў Днём спорта. У гэты дзень дзень была праведзена спартландыя «Хуткія, смелыя, спартыўныя», дзе перамогу атрымаў здаровы лад жыцця.


Апошні дзень прайшоў пад дэвізам «Мы хочам быць прыгожымі, разумнымі, вясёлымі — хочам быць здаровымі!» У гэты дзень было праведзена заключнае мерапрыемства — свята « Падарожжа ў краіну здароўя». На гэтым свяце былі падведзены вынікі ўсяго тыдня. Была выказана падзяка ўсім вучням пачатковых класаў, адзначаны самыя актыўныя ўдзельнікі: Ігар Якушэвіч, Настасся Кузьміч, Аліна Кавальчук, Улад Ярэміч — вучні 3 класа, Вольга Смалянец, Андрэй Друк, Кацярына Дзедавец, Аляксей Знагаван, Аляксандр Кулік — вучні 4 класа, Настасся Аліфіравец (2 клас). Вельмі спадабалася прысутным сцэнка, паказаная вучнямі 2 класа пра шкоду курэння, верш, прачытаны вучаніцай 5 класа Карынай Пігуль пра бацьку-п’яніцу, а таксама выступленне самых малодшых школьнікаў — першакласнікаў , якія прызвалі ўсіх займацца спортам, фізкультурай і не сябраваць са шкоднымі звычкамі.


Хочацца адзначыць, што тыдзень пачатковых класаў прайшоў на высокім узроўні, з вялікай карысцю для вучняў. Настаўнікі пачатковых класаў Ганна Капран, Таісія Кірайчук, Маргарыта Саскевіч, Таццяна Ластачкіна зрабілі шмат цікавага, каб прыцягнуць вучняў у шэраг тых, хто выбірае здаровы лад жыцця.


Н. ІЛЬЕНЯ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Азяранскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”.

“Мы за здаровы лад жыцця!”

“Мы за здаровы лад жыцця!”, пад такой гучнай і прызыўнай назвай нядаўна прайшоў раённы конкурс агітбрыгат школьных клубаў юных сяброў міліцыі.


Больш чым дзесятак агітбрыгад з розных устаноў адукацыі раёна сваімі выступленнямі прадэманстравалі наколькі карысна весці здаровы лад жыцця і паказалі адмоўнае стаўленне да шкодных звычак. Перамогу ў конкурсе атрымала агітбрыгада вучняў з агульнаадукацыйнай школы №3 райцэнтра. Другое месца занялі рабяты з гімназіі горада Жыткавічы,, а трэцяе – каманда Дуброўскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.


Мерапрыемства праведзена агульнымі намаганнямі аддзелаў адукацыі, па справах моладзі райвыканкама, інспекцыі па справах непаўналетніх Жыткавіцкага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.