План датэрмінова

План датэрмінова выканаў калектыў Кольненскай установы культуры па аказанню платных паслуг насельніцтву. Штомесяц іх прадстаўляецца больш чым на паўмільёна рублёў.


Усяго цэнтрам культуры і вольнага часу жыхарам аграгарадка і іншых населеных пунктаў аказана платных паслуг з пачатку года на сем мільёнаў рублёў, менавіта такое задане па гэтым відзе дзейнасці даведзена ўстанове. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца такія мерапрыемствы як дыскатэкі, вечары адпачынку, святочныя агеньчыкі і іншыя. Частка грошай зарабляецца і дзякуючы гастролям мясцовага самадзейнага мастацкага калектыва, які нядаўна на платнай аснове даў канцэрт для жыхароў вёскі Хлупін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.