Свята для аграрыяў

Вялікую асалоду атрымалі працаўнікі КСУПа “Дзякавічы” ад урачыстага мерапрыемства, што прайшло ў Дзякавіцкім Доме культуры з нагоды прафесійнага свята работнікаў аграрнай галіны.


Поўная зала людзей ва ўстанове культуры, цудоўныя нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні мясцовых артыстаў, цёплыя словы віншаванняў – усё гэта і складала непаўторны каларыт мерапрыемства. Уважліва слухалі людзі кіраўніка гаспадаркі Мікалая Кудзельку, які не толькі падзякаваў усім работнікам і спецыялістам за працу, але і агучыў яе вынікі. У цэлым па сельгаспрадпрыемству за бягучы год здолелі па многіх пазіцыях спрацаваць лепей. Асабліва ў жывёлагадоўчай галіне, дзе выраслі надоі, павялічыўся выхад цялят на сто галоў, назапашана на зімоўку грамадскаму статку больш кармоў і іншае. Канечне, не ўсё склалася, як планавалася, але гэта з’яўляецца сур’ёзнай падставай для матывацыі працаваць яшчэ лепей. Павіншавалі работнікаў КСУПа старшыня Дзякавіцкага сельсавета Уладзімір Неўмяржыцкі, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Дашкевіч. Апошні за плённую працу ўручыў ганаровыя граматы райвыканкама і райсавета Мікалаю Кудзельку і аператару машыннага даення гаспадаркі Тамары Купрацэвіч. Не засталіся без падарункаў і іншыя работнікі, ад кіраўніцтва прадпрыемства яны атрымалі прадуктовыя наборы.


Ул. інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.