У каго лепшы двор?

Машынны двор камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “ Чырвоны Бор” прызнаны сёлета лепшым сярод аналагічных структурных падраздзяленняў гаспадарак раёна.


Такую выснову зрабіла спецыяльная камісія, падвёўшы вынікі традыцыйнага раённага агляду-конкурсу сярод машынных двароў сельгасарганізацый. Перамога чырванаборцам прысуджана за праведзеную вялікую работу ў бягучым годзе па добраўпарадкаванні тэрыторыі і вытворчых аб’ектаў на машынным двары, стварэнні належных умоў для працы і быту працаўнікоў. Прызёрамі ж конкурсу сталі машынныя двары КСУПа “Марохараўскі” і ААТ “Тураўшчына”, дзе таксама шмат папрацавалі над паляпшэннем стану сваіх гаражоў. Пераможца і прызёры будуць адзначаны за свае дасягненні граматамі і грашовымі прэміямі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.