У новай бібліятэцы першыя творчыя сустрэчы

Адкрыццё новай бібліятэкі ў райцэнтры – доўгачаканая падзея ў жыцці жыткаўчан. Сімвалічна, што першая творчая сустрэча-прэзентацыя тут праведзена з пісьменнікам-земляком Уладзімірам Гаўрыловічам.


У прасторнай чытальнай зале сабраліся прыхільнікі творчасці празаіка, бібліятэчныя работнікі. Іх увазе быў прапанаваны дакументальны фільм аб творчым шляху пісьменніка. Уладзімір Мікалаевіч прэзентаваў чытачам першы том выбраных твораў, расказаў аб новых творчых задумках, адказаў на пытанні чытачоў. Акрамя гэтага ішла зацікаўленая размова аб стане літаратурнага працэсу ў Беларусі, аб дзейнасці саюза пісьменнікаў Беларусі па падтрымцы таленавітых аўтараў, супрацоўніцтве з творчымі арганізацыямі Расіі і Украіны.


Сустрэча-прэзентацыя праведзена ў рамках прапагандысцкай кампаніі у сувязі з выбарамі Прэзідэнта Беларусі, а таксама напярэдадні 80-годдзя раённай газеты “Новае Палессе”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.