Відавочны рост

Вынікова працуюць жывёлаводы КСУПа “Коленскае” ў гэтыя зімовыя дні па вытворчасці малака. Штодзённа на фермах гаспадаркі яго зараз надойваюць больш дзесяці тон.


На цяперашні час аддача ад кожнай грамадскай каровы складае амаль адзінаццаць кілаграмаў малака. Гэта больш на дзевяцьсот грамаў у параўнанні з мінулагоднім такім жа перыядам. Рост надояў станоўча адбіўся і на рэалізацыі прадукцыі перапрацоўшчыкам. Ім з гаспадаркі кожны дзень прадаецца ў заліковай вазе дзесяць тон, што на васямнаццаць працэнтаў больш леташняга. Палепшаны і якасныя паказчыкі прадаваемай прадукцыі. Зараз малако, што рэалізуецца гаспадаркай на завод, усё залічваецца гатункам “экстра”. Садзейнічае ж паспяховай рабоце жывёлагадоўчай галіны сельгаспрадпрыемства добрая арганізацыя працы на мясцовых фермах, старанне спецыялістаў і працаўнікоў, а таксама добрая кармавая база.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.