Які выбар зробіце вы?

Наш карэспандэнт пацікавіўся ў патэнцыяльных выбаршчыкаў іх думкамі аб праграмах кандыдатаў у прэзідэнты і іх выступленнях у СМІ.


Ларыса ФРАЛОВА, старшыня раённай грамадскай арганізацыі «Беларусскае грамадства Чырвонага Крыжа»:


— Дэмакратычнасць і празрыстасць правядзення выбарчай кампаніі на першым этапе была ацэнена прадстаўнікамі Еўрапейскага Саюза. Я ўважліва сачу за выступленнем кожнага кандыдата, галоўным чынам у друкаваных сродках масавай інфармацыі. І даволі часта прыходзіцца канстатаваць, што гэта пустыя, нічым не замацаваныя абяцанні. Але ж проста цікава іх пачытаць. А выбар свой я зрабіла ўжо даўно, і мяняць яго не збіраюся.


Валерый НЕВЯРОЎСКІ, жыхар горада Жыткавічы:


— Палітычная карэктнасць у выступленні некаторых кандыдатаў, на жаль, жадае быць лепей. Нельга рабіць з сваіх праграм сапраўдную «чарнуху». Нават не кожная краіна можа дазволіць сабе падобную прэзідэнскую кампанію, дзе па-сапраўднаму дэмакратычна народ робіць свой выбар.


Таму і сачу за ходам выбарчай кампаніі толькі эпізадычна, бо 19 снежня, прыйшоўшы на свой выбарчы ўчастак, пастаўлю свой подпіс за таго, хто па-сапраўднаму зробіць Беларусь моцнай і квітнеючай дзяржавай.


Запісаў А. УЛАДЗІМІРАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.