ЖЫЦЦЁ ЯК ЯНО ЁСЦЬ

Апаратную нараду правёў у аўторак старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Какора. Разгледжаны актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна.


Напачатку нарады старшыня райвыканкама адзначыў, што выбарчая кампанія кіраўніка дзяржавы, прайшла ў раёне годна, у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі і падзякаваў за працу ўсім, хто забяспечваў выбарны працэс.


Далей разглядаліся пытанні, звязаныя з будаўніцтвам, камунальнай сферай, а таксама ўзнятыя праблемы падчас сустрэч з жыхарамі раёна інфармацыйных груп райвыканкама.


На нарадзе звярталася ўвага на падрыхтоўцы да правядзення навагодніх свят. Дзеля гэтага неабходна найперш стварыць адпаведную святочную атмасферу. На думку старшыні райвыканкама, не ўсе кіраўнікі як дзяржаўных, так і прыватных прадпрыемстваў адгукнуліся на просьбу аб стварэнні святочнай атмасферы ў горадзе і раёне. Старшыня райвыканкама акцэнтаваў увагу на навізне як ў плане навагодняга афармлення, так і ў арганізацыі канцэртаў – святочных праграм.


У цэнтры ўвагі апаратнай нарады было шырокае кола пытанняў камунальнага характару: забеспячэнне палівам кацельняў, падрыхтоўка да рэканструкцыі асобных аб’ектаў па аўтаномнаму ацяпленню, асвятленню вуліц у зімовы перыяд, ачышчэнне ад снегу вуліц і тратуараў.


Вялікая ўвага была ўдзелена пытанням цеплазабеспячэння, як сацыяльных аб’ектаў, так і жылля.


Разглядалася выкананнне прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за бягучы год. Акцэнтавалася ўвага на забеспячэнні насельніцтва ўсімі неабходнымі таварамі. Так, нечакана ўзнікшы попыт на цукар цалкам задаволены. Больш таго, яго дастаткова назапашана на складах, што адзначана кіраўніцтвам райпа, і цукар рэалізуецца, як і іншыя тавары, без абмежаванняў.


Кіраўнік раёна крытыкаваў гандлёвыя структуры на недастатковасць асартыменту жывой рыбы, якая выгадоўваецца ў рыбгасах раёна: трэба каб пакупнікі маглі яе набыць да навагодняга стала.


На нарадзе разглядаліся вынікі выканання ходу дзяржаўнай праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся на 2010-2015 гады, а таксама функцыянаванне агракомплексу раёна ў зімовы перыяд, іншыя актуальныя пытанні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.