Арганіка не залежваецца

Больш за сто пяцьдзесят тысяч тон арганічных угнаенняў назапашана ў гаспадарках раёна пад будучую яравую сяўбу. Сёлета аграрыям патрэбна назапасіць для гэтых мэт дзвесце пяцьдзесят тысяч тон арганікі.


Штодзённа гаспадаркі павялічваюць запасы гэтых угнаенняў прыкладна на дзве тысячы тон. Галоўнае ў гэтай справе, што арганіка не скапліваецца на фермах, а вывозіцца на палеткі. Кожны дзень там яе буртуецца больш тысячы тон. Усяго сельгаспрадпрыемствамі вывезена на палі арганічных угнаенняў болей ста сарака тысяч тон. Відавочна, што, каб паспяхова справіцца з заданнем, аграрыям патрэбна яшчэ папрацаваць нямала, а гэта прамое сведчанне таго, што тэмпы па нарыхтоўцы і вывазцы арганічных угнаенняў неабходна толькі паскараць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.