Будзе новая вытворчасць

Новую вытворчасць плануюць сёлета адкрыць у калектыве адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі райагратэхсервіс”.


На вытворчай базе таварыства мяркуецца выпускаць і наладжваць машыны для сушкі і ачысткі збожжа для сельгаспрадпрыемстваў рэспублікі. Акрамя гэтага, інвестыцыйнай праграмай прадугледжана ў бягучым годзе на мадэрнізацыю і абнаўленне матэрыяльнай базы выдаткаваць 830 мільёнаў рублёў, якія будуць выкарыстаны на набыццё новай тэхнікі і абсталявання. Па словах дырэктара таварыства Анатоля Ляшкевіча, гэта дазволіць пашырыць колькасць паслуг, а таксама забяспечыць стабільнае паступленне грашовых сродкаў на рахунак арганізацыі. Толькі ад рэалізацыі прадукцыі, якая будзе вырабляцца на новай вытворчасці, плануецца выручыць больш мільярда рублёў.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.