Гандаль не ў цяжар

Пашырыць уласную гандлёвую сетку запланавалі на Жыткавіцкай хлебнай базе сёлета.


Абзавесціся яшчэ адным магазінам кіраўніцтва хлебнай базы вырашыла невыпадкова. Станоўчы прыклад, калі гандаль аказаўся не ў цяжар, а добрай падтрымкай асноўнай дзейнасці, у гэтым калектыве ўжо ёсць. Год назад база арганізавала стацыянарны гандаль у горадзе Тураве. Цяпер жа сучасны магазін плануецца адкрыць у Жыткавічах. Зараз распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя на новы аб’ект, які размесціцца ў адным з пустуючых будынкаў на тэрыторыі прадпрыемства. Новая гандлёвая кропка будзе абсталявана сучасным спецыялізаваным абсталяваннем, і будзе прапаноўваць пакупнікам не толькі прадукцыю прадпрыемства, але і самы шырокі асартымент прадуктовых тавараў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.