Клопат пра добраўпарадкаванне

Бюджэт на новы год і план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню населеных пунктаў былі разгледжаны на нядаўнім выканкаме Ленінскага сельсавета.


Што гэтыя два пытанні разглядаліся адначасова, невыпадкова. Менавіта ў бюджэце Савета немалая доля фінансаў з бюджэту будзе накіравана ў бягучым годзе на добраўпарадкаванне і вулічнае асвятленне. Сярод іншых мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню сельвыканкам акрэсліў кола мерапрыемстваў, якія неабходна правесці, каб у населеных пунктах стала намнога прыгажэй. Гэта і правядзенне адзінага санітарнага дня, графікі вывазу бытавых адыходаў, актыўнае прыцягненне да работы па навядзенню парадку устаноў і арганізацый, што працуюць на тэрыторыі сельсавета. Актыўны ўдзел у паседжанні сельвыканкама прыняў старшыня райвыканкама мікалай Какора.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.