Надзейная пляцоўка для старту

У гэтыя студзеньскія дні ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” завяршаецца падвядзенне вынікаў фінансава-эканамічнай дзейнасці прадпрыемства за 2010 год. Але ўжо зразумела, што ў мінулым годзе тут была створана надзейная пляцоўка для паспяховага старту працоўнага калектыву ў наступным годзе.


Возьмем асноўны від дзейнасці – выпуск брыкетаў. Пры плане 102 тысячы тон іх фактычна было выраблена 106,5 тысячы тон, што склала 104,8 працэнта да задання і 104,5 працэнта да папярэдняга года. Тэмп росту таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах склаў 105,2 працэнта, а ў дзеючых – 121,2 працэнта. Да 2009 года рост па вытворчасці спажывецкіх тавараў склаў 113,4 працэнта.


З прыбыткам папрацавалі і ў галіне экспарту. Планавалася ад рэалізацыі торфабрыкетаў за мяжу мець не менш чым 1630 тысяч долараў ЗША. Фактычна ж у Швецыю і Польшчу было адгружана іх 32,7 тысячы тон на агульную суму 1670,8 тысячы долараў.


Новы год ставіць перад работнікамі мясцовай паліўнай галіны і новыя задачы. У прыватнасці, трэба будзе вырабіць не менш чым 105 тысяч тон брыкетаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.