Новае жыццё старым сядзібам

Будаўніцтва трох дамоў распачата ў вёсцы Марохарава.


Новыя дамы размесцяцца на старых сядзібах, якія раней знаходзіліся ў запусценні. Такую практыку ў рабоце па добраўпарадкаванню населеных пунктаў мясцовы сельвыканкам пачаў укараняць даўно. Толькі летась у аграгарадку Бялёў на месцы знесеных старых будынін вырасла пяць дыхтоўных мураваных дамоў. Сёлета плануецца ўзвесці ў гэтым населеным пункце яшчэ тры. Дарэчы, месц для будаўніцтва хапае. Толькі за мінулы год на тэрыторыі сельсавета знесена 28 старых будынкаў, сёлета плануецца прыбраць яшчэ два дзесяткі. Такім чынам вясковай уладай надаецца новае жыццё старым сядзібам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.