Пачатак абнадзейвае

На дзевятнаццаць працэнтаў павялічылі продаж малака перапрацоўшчыкам сельгаспрадпрыемствы раёна за прайшоўшы час бягучага года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам.


Зараз гаспадаркі раёна пастаўляюць на малаказаводы больш за 65 тон малака ў заліковай вазе пры таварнасці 86 працэнтаў. Вырас не толькі колькасны паказчык, але і якасны. З усяго аб’ёму прадаваемага малака большая яго палова (амаль пяцьдзесят пяць працэнтаў) прымаецца перапрацоўчымі прадпрыемствамі гатункам “экстра”. Нядрэнна працуюць над якасцю малочнай прадукцыі жывёлаводы такіх сельгаспрадпрыемстваў як “Коленскае”, “Дзякавічы” і “Тураўшчына”. Менавіта стараннасцю жывёлаводаў гэтых гаспадарак і забяспечваецца якасны рост у параўнанні з леташнім перыядам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.