Падарункі ад фермера

Новы год – час цудаў і прыемных сюрпрызаў. Дзецям з абмежаваннямі па здароўі, якія пражываюць ў Тураве і шэрагу навакольных вёсак, іх стварыў кіраўнік сялянскай гаспадаркі М.Р. Шруба Міхаіл Шруб.


Ужо не першы год па яго ініцыятыве дзецям-інвалідам Дзядуля Мароз і Снягурка прама дадому завозяць салодкія падарункі і сувеніры. Сёлета ад сялянскай гаспадаркі падарункі атрымалі каля дваццаці дзяўчынак і хлопчыкаў, што маюць праблемы са здароўем. Рабяты былі вельмі рады такому сюрпрызу і шчыра дзякавалі завітаўшых да іх Дзеда Мароза і Снягурку.


Дарэчы, сялянская гаспадарка падтрымала не толькі дзяцей-інвалідаў, але і дарослых інвалідаў райцэнтра. Апошнім кожную восень аказваецца дапамога агароднінай.


С. БЕЛКА, С. СЯРГЕЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.