Павіншавалі імяніннікаў

У гэтым месяцы значна пашырылі геаграфію сваіх выступленняў самадзейныя артысты Бялёўскага сельскага дома культуры. З навагоднімі святамі і імянінамі яны павіншавалі не толькі работнікаў КСУПа “Бялёў”, але і суседняга сельгаспрадпрыемства “Марохараўскі”.


Музычныя падарункі і самыя цёплыя словы віншаванняў прымалі ад артыстаў з Бялёва прама на сваіх працоўных месцах, на фермах і ў гаражах, спецыялісты, механізатары і жывёлаводы абедзвюх гаспадарак. Працаўнікам вельмі спадабаліся такія клопат і ўвага. Адбыліся ж канцэрты не толькі дзякуючы ініцыятыве членаў мастацкага калектыва, але і кіраўніцтва КСУПа “Марохараўскі”, якое выдзеліла транспарт для дастаўкі артыстаў у структурныя падраздзяленні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.