Рэнесанс установы культуры

Дзякавіцкі сельскі Дом культуры ў мінулым годзе перажыў шарокамасштабную рэканструкцыю. Дзякуючы намаганням будаўнікоў сёння гэта зусім іншая ўстанова культуры – сучасная, адпавядаючая запатрабаванням мясцовых жыхароў.


— Пасля праведзенага рамонту цікавасць да нашай установы з боку насельніцтва значна вырасла, людзі ўсіх без выключэнняў узростаў завітваюць на наш агеньчык, — распавядае дырэктар СДК Міхаіл Мірановіч.


— Дык і не дзіва, —уключаецца ў размову мастацкі кіраўнік СДК Валянціна Рагалевіч. – У новаствораных умовах прыемна культурна адпачываць, а нам – працаваць.


Толькі дзевяць месяцаў працуе на пасадзе дырэктара ачага культуры Міхаіл Антонавіч, большая частка якіх прыпала на правядзенне рамонтных работ, таму паўсядзённую дзейнасць як арганізатара культурных мерапрыемстваў на вёсцы ў поўным аб’ёме Мірановіч “асвойваў” не на сцэне, а сярод людзей. А мастацкі кіраўнік СДК Валянціна Рагалевіч працуе на сваёй пасадзе дванаццаць гадоў – гэта немалы адмежак часу для спецыяліста, які адказвае за якасць кожнага канцэртнага мерапрыемства, кожнага нумара, з якім самадзейныя артысты выходзяць да свайго гледача.


Апошнія тры месяцы працы сельскі Дом культуры выконвае ўсе паказчыкі па аказанню платных паслуг насельніцтву. Культработнікі праводзяць шмат масавых мерапрыемстваў, выступаюць з канцэртамі, ладзяць дыскатэкі. Тут працуе шэраг аматарскіх аб’яднанняў. Шмат мерапрыемстваў ладзяць сумесна з Дзякавіцкім вучэбна-педагагічным комплексам дзіцячы сад—сярэдняя школа. Дарэчы, літаральна днямі ў СДК арганізоўвалі сумесна са школай спартландыю.


— У нас вельмі цесны кантакт з установай адукацыі, — адзначае Валянціна Рагалевіч. – Не было такога, каб настаўнікі і вучні нашу ініцыятыву не падтрымалі, а мы ім не дапамаглі.


У СДК плённа працуюць і дзіцячыя гурткі. Тут створаны краязнаўчы вугалок. Асаблівы клопат – мастацкая самадзейнасць. Некалі самадзейны калектыў з Дзякавіч ведалі ва ўсёй Беларусі. Сёння такой славы няма.


— Самадзейны калектыў для дарослых наведваюць 13 жыхароў вёскі, а дзіцячы – 17. Пад гармошку спяваем розныя песні, найперш, зразумела, нашы, традыцыйныя. У залежнасці ад будучага свята, рыхтуем праграмы, з якімі выходзім да гледачоў не толькі Дзякавіч, але і навакольных вёсак. Дарэчы, і да нас прыязджаюць суседзі. Вось днямі чакаем калектыў Бялёўскага сельскага Дома культуры, — расказвае Валянціна Міхайлаўна. – Сярод форм нашай работы яшчэ варта адзначыць вечары-ушанаванні “Ад ўсёй душы”, віншавальныя праграмы. Мы не забываемся пра старажылаў, адзінага на ўсю вёску ветэрана Вялікай Айчыннай вайны М.І. Чэркаса, якога наведвалі нядаўна, прыцягваем да цімураўскага руху школьнікаў і маладых людзей…


— Калектыў у нас працаздольны, — адзначае дырэктар СДК М. Мірановіч. — У абноўленым будынку хораша і працаваць. Будзем імкнуцца да таго, каб у нашу ўстанову прыходзілі як мага больш жыхароў вёскі, удзельнічала ў гуртках і аматарскіх абяднаннях.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.