У Новы год – з новымі задачамі

Апаратную нараду правёў днямі старшыня райвыканкама Мікалай Какора. Разгледжаны актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна.


Напачатку нарады агучаны прынятыя кадравыя пытанні. 22 снежня 2010 года членам раённага выканаўчага камітэта прызначаны М.П. Рагачоў, начальнік Жыткавіцкага РАУС. 31 снежня начальнікам аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і прававому забеспячэнню райвыканкама прызначана В.С.Зубкова.


Старшыня райвыканкама, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, падкрэсліў, што перад рэгіёнам у новым 2011 годзе пастаўлены сур’ёзныя задачы, да вырашэння якіх трэба прыступаць неадкладна. Іх вырашэнне залежыць і ад кампетэнтнасці кадраў, ініцыятыўнасці, новых інавацыйных падыходаў.


Асаблівая ўвага на нарадзе звярталася аналізу зваротаў грамадзян за снежань і за 12 месяцаў. Як адзначалася, у райвыканкам за год паступіла 470 пісьмовых і вусных зваротаў (464 — у 2009 годзе). Кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу прысутных на недастатковасці прынятых мер па разгляду зваротаў грамадзян. Ён таксама зрабіў аналіз прынятых мер па дадзеных даручэннях за год на нарадах, пасяджэннях райвыканкама, у тым ліку з выездам на месцы. М. Какора даручыў разгледзець вынікі працы ў прайшоўшым годзе па зваротах грамадзян на чарговым пасяджэнні райвыканкама.


У цэнтры ўвагі апаратнай нарады былі пытанні: выканання прагнозных паказчыкаў як за 2010 год, так і за мінулую пяцігодку, выкананне праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся, развіццё АПК, забеспячэнне цяплом і іншымі камунальнымі паслугамі насельніцтва.


На нарадзе засяроджвалася ўвага на выніковасці правядзення навагодніх святаў ва ўстановах культуры і адукацыі, а таксама належнае правядзенне мерапрыемстваў падчас святкавання Нараджэння Хрыстова, арганізацыі калядных святочных праграм. Звярталася ўвага на арганізацыю лядовых пляцовак, задзейнічанне ў масавых спартыўных мерапрыемствах прадстаўнікоў усіх узростаў жыхароў горада і раёна. Звярталася ўвага кіраўнікоў служб па захаванню тэхнікі бяспекі на вытворчасці ў зімовы перыяд.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.