У цэнтры ўвагі – актуальныя пытанні

Апаратную нараду правёў у панядзелак, 10 студзеня, старшыня райвыканкама Мікалай Какора. Разгледжаны актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна.


Пачатак нарады быў прысвечаны функцыянаванню АПК. Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу А. Наўныка праінфармаваў аб становішчы спраў у сельскагаспадарчай вытворчасці, асабліва ў жывёлагадоўчай галіне.


Кіраўнік раёна, з мэтай захавання маладняку буйной рагатай жывёлы, абавязаў райсельгасхарч актывізаваць працу па забеспячэнню кожнай гаспадаркі ў поўным аб’ёме клеткамі-домікамі для ўтрымання маладняку.


Акцэнтавалася ўвага і на іншых актуальных пытаннях: вывазцы арганікі, выразцы кустоўя, падрыхтоўцы тэхнікі да вясенніх палявых работ, неабходнасці павышэння прафесійнага ўзроўню кадраў, у тым ліку і перайманне вопыту ў калег у іншых раёнах вобласці.


Аб дзейнасці будаўнічага комплексу праінфармаваў намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Быстрэнка. Звярталася асаблівая ўвага на будаўніцтва жылля як у гарадской, так і ў сельскай мясцовасці, а таксама ўзвядзенні сацыяльна-значных аб’ектаў.


Пачатак года патрабуе раўназначнай увагі да ўсіх запланаваных на бягучы перыяд аб’ектаў, якія будуць узведзены і якія праектуюцца, — адзначыў кіраўнік раёна.


Абмеркавана шырокае кола праблем камунальнага характару, у тым ліку забеспячэнне цяплом і гарачай вадой, добраўпарадкаванне і расчыстка вуліц ад снегу.


М. Какора звярнуў увагу на інфармаванне насельніцтва аб правядзенні рэканструкцыі парка імя М.Гамолкі. Дзеля гэтага адкрыты спецыяльны разліковы рахунак. Кіраўнік раёна ў мінулым годзе сустракаўся з прадстаўнікамі прадпрымальніцкіх структур аб ахвяраванні сродкаў на рэканструкцыю парка і належная ініцыятыва прадпрымальнікамі была падтрымана. Трэба каб добрая справа ажыццявілася ў бягучым годзе, і ўдзел у такой годнай справе неабходна каб прынялі ўсе прадпрыемствы і арганізацыі, адгукнуліся жыткаўчане, канстатавалася на нарадзе.


На апаратнай нарадзе былі разгледжаны актуальныя пытанні, звязаныя з далейшым выкананнем мерапрыемстваў у адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай развіцця Прыпяцкага Палесся. Намеснік старшыні райвыканкама С. Таболіч праінфармаваў і аб ходзе выканання прагнозных паказчыкаў.


Кіраўнік раёна ініцыяваў размову аб далейшым добраўпарадкаванні, навядзенні парадку і чысціні як у райцэнтры, так і ў населеных пунктах раёна. Ён акцэнтаваў увагу на інавацыйных падыходах у гэтым важным накірунку.


Валерый Рагалевіч, намеснік старшыні райвыканкама, праінфар-маваў аб ходзе выканання Дэкрэта №18 аб абавязаных асобах. Размова ішла аб дастаўцы гэтай катэгорыі грамадзян на рабочыя месцы.


Звярталася ўвага развіццю спартакіяднага руху ў раёне, актыўнага ўдзелу ў ім розных катэгорый насель-ніцтва. На думку кіраўніка раёна, прыклад дзяржаўных служачых павінен быць дадзены і на гэтым важным напрамку.


На нарадзе заслуханы справаздачы начальнікаў аддзелаў і служб аб бягучым функцыянаванні.


Як праінфармаваў на нарадзе начальнік РАУС М. Рагачоў, за прайшоўшы тыдзень зарэгістравана 150 зваротаў грамадзян па фактах здарэнняў і злачынстваў, заведзены 4 крымінальныя справы, 4 раскрыта. На выхадных адбыўся ўзброены замах на супрацоўніка РАУС. Злачынца выстраліў у міліцыянера з паляўнічай стрэльбы і затым пазбавіў сябе жыцця. Супрацоўніку РАУС аказана медыцынская дапамога. Вядуцца следчыя дзеянні.


На нарадзе ішла размова аб арганізацыі ў гарадской гасцініцы “Чвэрць веку” працы бара, аказанні іншых паслуг, арганізацыі гандлю ў райцэнтры, а таксама разгледжаны іншыя актуальныя пытанні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.