Закуп з плюсам

Амаль на дзве тоны павялічыўся закуп малака па раёну з пачатку новага года ў прыватным сектары.


Штодня малаказборшчыкамі прымаецца 3878 літраў малака ад прыватных гаспадароў. Летась гэты паказчык складаў усяго толькі 2041 літру.


Значна павялічылі свае здабыткі малаказборшчыкі на тэрыторыях камунальных сельскагаспадарчых унітарных сельгаспрадпрыемстваў “Марохараўскі”, “Бялёў”, “Дзякавічы”, “Людзяневічы”. Калі па раёну ў разліку на адну прыватную карову закупляецца крыху больш кілаграма малака, то гаспадарамі, якія пражываюць на тэрыторыях вышэйпералічаных сельгаспрадпрыемстваў, гэты паказчык перакрываецца ў два і болей разоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.