Дапаможам!

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання працягвае бестэрміновую дабрачынную акцыю па збору аддзення і абутку для розных катэгорый малазабяспечаных грамадзян.


Салон “Міласэрнасць”, размешчаны ў памяшканні цэнтра, гатовы прыняць ад жыхароў раёна былыя ў спажыванні рэчы, якія яшчэ паслужаць абяздоленым людзям, іх у банку даных налічваецца не адна сотня. Галоўная ўмова – каб курткі, спадніцы і боты мелі прыстойны выгляд.


Калі вы гатовыя ахвяраваць непатрэбныя вам рэчы і такім чынам зрабіць добрую справу, тэлефануйце ў цэнтр па нумары 21796.


Рэчы можна прынесці самастойна, а калі няма такой магчымасці, сацыяльная служба гатовая прыехаць да вас і забраць іх.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.