НЯМА ПЫТАННЯЎ ДРУГАСНЫХ

Апаратная нарада прайшла ў панядзелак, 21 лютага, у раённым выканаўчым камітэце. Разгледжаны актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна. Вёў нараду намеснік старшыні райвыканкама С. Таболіч.


На пачатку нарады прадстаўлена намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Валянціна Васільеўна Васіленка, якая назначана на гэтую пасаду ў адпаведнасці з распараджэннем старшыні райвыканкама.


Начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і прававому забеспячэнню В. Зубкова праінфармавала аб адміністрацыйнай практыцы за мінулы тыдзень. Усяго службамі раёна складзена 19 пратаколаў, 94 папярэджанні і прадпісанні выпісана парушальнікам па навядзенню належнага санітарнага парадку і добраўпарадкавання.


Затым у цэнтры ўвагі былі пытанні, звязаныя з працай наглядальных камісій, якія функцыяніруюць на тэрыторыі раёна. Найпершая іх увага — нядобранадзейныя сем’і, адзінокія і малазабяспечаныя жыхары раёна. Аднак, як падкрэслівалася, кола пытанняў наглядальных камісій значна шырэйшае. Так, Н. Рамановіч, старшыня райсавета, звярнула ўвагу ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на кепскі стан утрымання службовага жылля камунальных гаспадарак – нават зусім новае жыллё часам даводзіцца карыстальнікамі да жудаснага стану, а гэтага не павінна быць. Асаблівая ўвага таксама ўдзяляецца наглядальнымі камісіямі супрацьпажарнай бяспецы.


Камунальная служба крытыкавалася за неарганізаванасць работнікаў пры выкліку грамадзянамі, недастатковую працу па ліквідацыі бадзяжных сабак, недастатковае рэгуляванне вулічнага асвятлення.


Згодна інфармацыі начальніка РАНС У. Куляша, за мінулы тыдзень у раёне здарыліся 2 пажары — (в. Відошын (адрына), в. Дуброва (жылы дом). Прычыны пажараў – парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама курэнне ў ложку ў нецвярозым стане. За мінулы тыдзень у вобласці адбылося 8 пажараў, на іх загінулі 8 чалавек.


У час працы наглядальных камісій, у склад якіх уваходзяць супрацоўнікі РАНС, праверана 114 домаўладанняў: 17 пячэй і 22 сеткі электразабеспячэння ў прыватных дамах забаронены да далейшага выкарыстання. Неабходны тэрміновыя рамонты, каб не дапусціць бяды. Намеснік старшыні райвыканкама С. Таболіч акцэнтаваў увагу на прыняцці дадатковых мер па недапушчэнню гібелі людзей на пажарах.


У цэнтры ўвагі былі і мерапрыемствы па мінімізацыі магчымай паводкі. Так, назіраецца павелічэнне вады ў рацэ Прыпяць. Вада прыбывае, нягледзячы на марознае надвор’е, асабліва ў ваколіцах вёскі Верасніца. Сітуацыя кантралюецца як РАНС, так і іншымі структурамі.


Згодна інфармацыі галоўнага ўрача М. Бабенкі, напружаная сітуацыя склалася з захворваемасцю дарослага насельніцтва, якое ў дагрыпозны перыяд не выявіла жадання зрабіць прышчэпку. Дзіцячая захворваемасць рэспіраторнымі інфекцыямі адносна стабільная.


У цэнтры ўвагі былі праблемныя пытанні па выкананню праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся, развіцця прыдарожнага сервісу і аграэкатурызму, выканання прагнозных паказчыкаў прамысловымі прадпрыемствамі.


Кіраўнікі сельскіх выканаўчых камітэтаў крытыкавалі ДЭУ-111 за недастатковую ўвагу па падсыпцы вуліц і ўстаноўцы папераджальных знакаў (Боркі, Браніслаў).


Разгледжаны і іншыя пытанні, якія датычыліся ўсяго шырокага спектру, адчувальнага для жыхароў нашага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.