Сустрэча з работнікамі культуры

У адзіны дзень інфармавання адна з інфармацыйных груп райвыканкама наладзіла сустрэчу з калектывам работнікаў аддзела культуры. Яна адбылася ў гарадскім цэнтры культуры.


З дакладам на тэму «Новыя якасныя характарыстыкі насельніцтва Рэспублікі Беларусь, вынікі перапісу 2009 года і выкананне Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2007-2010 гады» перад прысутнымі выступіў начальнік аддзела статыстыкі па Жыткавіцкаму раёну Мікалай Белка. Затым Мікалай Мікалаевіч адказаў на пытанні слухачоў.


Даверлівая, дзелавая сустрэча працягнулася ў фармаце «Пытанне-адказ». Работнікаў галіны культуры цікавілі перспектывы развіцця мікрараёна Паўночны нашага райцэнтра, дрэнны стан дома №6 па вуліцы Энгельса горада Жыткавічы, добраўпарадкаванне вуліцы Якуба Коласа і др.


На зацікаўленыя пытанні аўдыторыі адказы давалі члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы №4 Жыткавіцкага райвыканкама начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Станіслаў Магер, начальнік аддзела культуры Сяргей Агіевіч, начальнік вузла паштовай сувязі Ягор Шабаеў.


С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.