Зноў у пераможцах

Школьнікі раёна каторы год запар становяцца лаўрэатамі рэспубліканскага конкурса дзіцячай творчасці “Калядная зорка”.


На гэты раз дзве з дзесятка работ, дасланых на абласны этап спаборніцтва, атрымалі высокую ацэнку журы. Дыплом ІІІ ступені заваявала выхаванка гуртка “Гліняная цацка” Жыткавіцкага Дома творчасці Наталля Чарнова за сваю падзелку “Карагод”. Аўтару тэкстыльнага твора Алене Ласка, члену гуртка “Дызайн адзення” Тураўскага Дома творчасці, прысуджаны дыплом другой ступені. Абедзве работы прымуць удзел у фінале рэспубліканскага конкурса. Будзем чакаць добрых навін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.