Чарговы поспех фермера Шруба

Сваю канцэпцыю гаспадарчай дзейнасці кіраўнік сялянскай гаспадаркі М.Р. Шруба Міхаіл Рыгоравіч Шруб коратка, але ёмка акрэсліў у адным з інтэрв’ю з рэдактарам раённай газеты: “Мы робім крыху лепш тое, што і астатнія”. Праўдзівасць гэтых слоў калектыў сялянскай гаспадаркі пацвердзіў і ў мінулым годзе.


Знаёмства з вынікамі работы свінагадоўчай галіны рэспублікі прыемна ўразіла. Сялянская гаспадарка М.Р.Шруба другі год запар у рэспубліканскай зводцы займае верхні радок. Бясспрэчна, добрая нагода, каб парадавацца за тое, што на нашай зямлі жывуць гаспадарлівыя і прадпрымальныя людзі, якія здольныя працаваць на самым высокім узроўні. Паказчыкі, якіх дабіліся ў свінагадоўлі за мінулы год у сялянскай гаспадарцы, дазваляюць так сцвярджаць. Напрыклад, сярэднясутачныя прывагі склалі па свінагадоўчаму комплексу 787 грамаў. Няхай на два грамы, але гэты паказчык стаў большым, чым быў у 2009 годзе. Вырасла ў гаспадарцы і пагалоўе свіней на 106 працэнтаў. Адзначым і тое, што расход корму на адзін цэнтнер прываг самы нізкі ў параўнанні з іншымі комплексамі рэспублікі.


Як і ў мінулыя гады, летась выдатна спрацавала гаспадарка і ў раслінаводстве. Па валавай вытворчасці сельгаспрадукцыі сялянская гаспадарка М.Р. Шруба выканала прагнозны паказчык у супаставімых цэнах на 115,5 працэнта. І па іншых пазіцыях гаспадарка мае добрыя паказчыкі. Нездарма павучыцца гаспадарыць у жыткавіцкага фермера прыязджалі яго калегі з усёй вобласці на чале з былым старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Якабсонам. З рабочым візітам пабываў на палетках і вытворчых аб’ектах сялянскай гаспадаркі і Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.


Вынікова працуе калектыў сялянскай гаспадаркі М.Р. Шруба і ў плане развіцця ўласнай гандлёвай сеткі, а таксама перапрацоўкі прадукцыі, бо тут лічаць, што за гэтым будучыня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.