Ці заўсёды правы спажывец?

Нямала жыхароў раёна звяртаюцца ў райвыканкам за дапамогаю ў вырашэнні праблем, звязаных з атрыманнем паслуг ці набыццём тавараў неналежнай якасці.


Па інфармацыі ўпаўнаважанага па абароне правоў спажыўцоў Алены Чарнагаловай, за мінулы год ад грамадзян паступіла 124 заявы, з якіх 85 былі ў адрас сферы гандлю на якасць розных тавараў, у 22 выпадках незадавальненне выклікаў дрэнны рамонт мабільных тэлефонаў, 9 чалавек мелі прэтэнзіі да бытавых паслуг, трое – да абслугоўвання ў прадпрыемствах грамадскага харчавання, астатнія скардзіліся на якасць устаноўкі вокнаў і дзвярэй і некаторыя іншыя паслугі.


Як правіла, усе звароты спажыўцоў вырашаюццца станоўча, па дагаворанасці бакоў. Летась толькі ў адным выпадку прыйшлося за абаронаю сваіх правоў звяртацца ў суд: грамадзянін аплаціў частку работ і матэрыялаў па замене даху, але гэтыя паслугі ў тэрмін не атрымаў.


Як падкрэсліла Алена Чарнагаловая, прадстаўнікі прадпрыемства розных формаў уласнасці стараюцца не даводзіць сітуацыю да канфлікту, бо разумеюць, што ад такіх узаемаадносін паміж прадаўцом і пакупніком найперш маюць праблемы менавіта яны – дрэнная рэклама адмоўна адбіваецца на выніках работы.


С. УЛАДЗІМІРАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.